Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.

Дата: 20 февраля 2020 в 10:07
Автор: Трошко Н. Н.
327 просмотров

Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ва ўсім свеце. Міжнародным гэта свята стала 21 год таму. Паводле звестак ЮНЕСКА, зараз існуе каля 6 тысяч розных моў. Культурную разнастайнасць захоўваюць і ў нашай краіне. Жывую і мілагучную матчыну мову вывучаюць з дзяцінства.

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Нашай роднай мовай менавіта з’яўляецца беларуская моваРоднай – значыць любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

 Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.