Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные

Школьная библиотека

Дата: 7 февраля 2016 в 00:54, Обновлено 12 сентября в 08:29
Автор: Трошко Н. Н.

Календарь "Ежегодные памятные и праздничные даты"

Календарь "Удивительные даты"

Календарь "Беларускія кнігі -юбіляры"

Календарь-презентация "Детские писатели - юбиляры"

Каляндар знамянальных і памятных дат на 2019 год

миниатюра скорина

2019 год у Беларусі:

2019 – Год малой радзімы (2018-2020)
2019 – Год кнігі ў краінах СНД

 

Кнігі — юбіляры беларускіх пісьменнікаў 2019 года

С. Алексиевич, «Цинковые мальчики» — 30 лет (1989)

Р.Баравікова, першы зборнік паэзіі “Рамонкавы бераг” – 45 гадоў

 Р.Барадулін, зборнік паэзіі “Рум” – 45 гадоў

П.Броўка, збарнік вершаў “Пахне чабор” – 60 гадоў

Я. Брыль, раман “Птушкі і гнёзды” – 55 гадоў

К. Буйло, першы зборнік вершаў “Курганная кветка”, адрэдагаваў Я. Купала – 105 гадоў

В. Быкаў, аповесць “Альпійская балада” – 55 гадоў

А.Вольскі, кніжка для дзяцей “Чарнічка” – 55 гадоў

У. Дубоўка, казка “Мілавіца” – 55 гадоў

У. Караткевіч, раман “Чорны замак Альшанскі” – 40 гадоў

Я. Колас, аповесць “Дрыгва” – 85 гадоў

Я. Купала, п’еса “Тутэйшыя” – 95 гадоў

А. Макаёнак, п’еса “Зацюканы апостал” -50 гадоў

Я. Маўр, аповесць “ТВТ” – 85 гадоў

П.Панчанка , зборнік “Кніга вандравання і любові” – 60 гадоў

І.Шамякін, раман “Сэрца на далоні” – 55 гадоў

І.Шамякін, раман “Атланты і карыятыды” – 45 гадоў

 

Першыя летапісныя звесткі аб аб’яднанні ўсходне-славянскіх плямён крывічоў (859) – 1160 гадоў таму

Заснаванне Віцебска (974) – 1045 гадоў таму

Заснаванне Брэста (пад 1019) – 1000 гадоў з часу першага ўпамінання ў “Аповесці мінулых гадоў”

Усяслаў Брачыславіч (Усяслаў Чарадзей; каля 1029 — 1101), князь Полацкі, пры якім быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, адзін з герояў “Слова аб палку Ігаравым” – 990 гадоў з дня нараджэння

Белавежская пушча, нацыянальны парк, дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова (1409) – 610 гадоў з пачатку фарміравання запаведнага рэжыму

Атрыманне Мінскам Магдэбургскага права (1499) – 520 гадоў таму

Рэч Паспалітая, феадальная федэратыўная дзяржава, у якую ў выніку Люблінскай уніі былі аб’яднаны Польшча і ВКЛ (1569 — 1795) – 450 гадоў з часу заснавання

Друкарня Мамонічаў (1574 — 1623) – 445 гадоў з пачатку дзейнасці

Сапега Павел Ян (1609 — 1665), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ – 410 гадоў з дня нараджэння

Сімяон Полацкі (1629, Полацк — 1680), беларускі пісьменнік, філосаф, асветнік, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч – 390 гадоў з дня нараджэння

Пінская друкарня (1729 — 1746) – 290 гадоў з часу заснавання

Гродзенскі тэатр Тызенгаўза (1769 — 1780), оперна-балетная трупа, адзін з самых высокапрафесійных калектываў ВКЛ – 250 гадоў з пачатку дзейнасці

Магілёўская друкарня (1774 — 1797) – 245 гадоў з часу заснавання

Каладзееў Іван (1859 — 1914), бібліяфіл, уладальнік буйнейшай ў Еўропе бібліятэкі па гісторыі вайны 1812 г. – 160 гадоў з дня нараджэння

Пшчолка Аляксандр (1869 — 1943), пісьменнік, публіцыст, этнограф, фалькларыст – 150 гадоў з дня нараджэння

Крывец Сяргей (1909, Мастоўскі р-н — 1945), паэт – 110 гадоў з дня нараджэння

Лынькоў Рыгор (1909, Рагачоўскі р-н — 1941), паэт, перакладчык, публіцыст – 110 гадоў з дня нараджэння

Віленская беларуская гімназія (1919 — 1944), адна з першых беларускіх сярэдніх навучальных устаноў Заходняй Беларусі – 100 гадоў з часу заснавання

Цэнтральная дзіцячая бібліятэка г. Мінска (1924) – 95 гадоў з часу заснавання

“Летапіс друку Беларусі” (1924), штомесячны дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік – 95 гадоў з пачатку выдання

Радыёвяшчанне ў Беларусі (1924) – пачатак 95 гадоў таму

“Летапіс часопісных артыкулаў” (Мінск; 1934), дзяржаўны штомесячны бібліяграфічны паказальнік Беларусі – 85 гадоў з пачатку выдання

Цэнтральная публічная бібліятэка імя Я. Купалы г. Мінска (1949) – 70 гадоў з часу заснавання

Саюз журналістаў Беларусі (1959), дабраахвотная творчая грамадская арганізацыя – 60 гадоў з часу стварэння

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь (1979) – 40 гадоў з часу заснавання

                                                                 Картинки по запросу белорусский орнамент гиф

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.