Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музей

Дата: 10 июня 2013 в 17:00, Обновлено 31 октября в 12:24
Автор: Трошко Н. Н.

У Дзяржаўнай установе адукацыі "Дудзіцкая сярэдняя школа” па ініцыятыве былога дырэктара школы Гайкевіча Сцяпана Васільевіча ў жніўні 2010 года быў створаны этнаграфічны куток ільну, які з цягам часу плануецца пераўтварыць у музей.

"Чысцейшая з раслін, адзін з самых лепшых пладоў зямлі”,- пісаў пра лён рымскі гісторык Апулей шмат вякоў таму назад. І сёння гэтыя словы не страцілі свайго першапачатковага сэнсу, наадварот, з кожным годам лён усё больш і больш заваёўвае павагу людзей. Яшчэ не так даўно лён лічыўся адной з галоўных сельскагаспадарчых культур уБеларусі, своеасаблівым сімвалам нацыянальнай эканомікі. Але, на вялікі жаль, сёння гэта культура перажываене лепшыя часы свайго існавання. Без падтрымкі дзяржавы сёння ніводзін з ільнозаводаў працаваць няздольны, і па распараджэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь гэта культура і вытворчасць на яе аснове будуць адраджацца.

Па-гэтаму, мэта стварэння школьнага музея была наступнай: паведаміць кожнаму яго наведвальніку аб гісторыі і паходжанні гэтай культуры.

У этнаграфічным кутку сабраны наступныя экспанаты:

доўгае валакно;

ільняное семя;

кудзеля – кароткае валакно;

кастрыца;

брыкет з кастры;

канат;

пліта прасованая;

пража беленая;

узоры дэкаратыўнай, мэблевай тканіны, тканіны для жывапісу, для занавесак (прадукцыя Аршанскага льнокамбінату, з якім школа наладзіла сувязь);

мужчынская сарочка;

жаночая сарочка;

абрусы саматканыя;

набожнік;

сукала;

пранік;

ткацкі станок;

самапрадка;

верацяно; кніга Івана Вярбіцкага "Ручніком дарожка”;

часопісы "Белорусское сельское хозяйство” з матэрыяламі аб вырошчванні і вытворчасці льну;

кніга "Беларускі лён” з фотаздымкамі прадукцыі Аршанскага льнокамбіната;

папка "Лён усродках масавай інфармацыі”;

папка "Лён у фальклоры”.

Адказны за куток – Малашчанка Ніна Васільеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.